“Значную частку дакумэнтаў плошча не дазволіла разьмясьціць”
У 19-м напачатку 20-га стагодзьдзяў графам Чапскім належала сядзіба Станькаўскі ключ на Меншчыне. Вывучэньнем гісторыі роду Чапскіх і сядзіб Меншчыны займаецца грамадзкае краязнаўчае аб’яднаньне “Прылуцкая спадчына”. Дзякуючы яму ў Менску і наладжана выстава. Кіраўнік аб’яднаньня Ігар Гатальскі сказаў:
“У Нацыянальным музэі гісторыі і культуры мы змаглі выставіць толькі частку сваіх экспанатаў. Значную частку дакумэнтаў у выглядзе лістоў, перапіскі плошча, на жаль, не дазволіла разьмясьціць. Але прадстаўлены самыя цікавыя”.
На выставе макеты сядзібных комплексаў Прылук і Станькава, радавод і партрэты Чапскіх, фатаздымкі і абразы са Станькаўскай царквы. Пра некаторыя экспанаты апавядае гісторык Анатоль Валахановіч:
“Пячатка Чапскага, Цягам адзінаццаці гадоў ён яе ставіў на ўсіх сваіх асноўных дакумэнтах. Дзьве рэйкі з менскага дэпо. Як не хапала рэек тут у Менску пракладваць трамвайную лінію, то яны прыехалі ад прыпынку Станькава і да Станькава вёскі, 10 кіламэтраў, усе гэтыя рэйкі ўзялі. Я асабіста паехаў туды і ўзяў два гэтыя кавалкі”.
Гэта кавалкі ад чыгункі, якую ў 19 стагодзьдзі праклаў Эмерык фон Гутэн-Чапскі адмыслова для сваіх заводаў.
“Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю”
Род Чапскіх – адзін са старэйшых у Беларусі. Чапскія мелі багатую на той час калекцыю, якая апынулася ў Кракаве. З Чапскімі зьвязаны ня толькі бровар, але і першая менская электрастанцыя, конка, нацыянальны тэатр.
Сябра “Прылуцкай спадчыны” Леанід Акаловіч сказаў:
“Асабліва Караль Чапскі, які быў мэрам Менску. Ён зрабіў тут ў Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю. Фактычна, горад наш стаў эўрапейскім. Ён быў эўрапейскага размаху чалавек”.
Знаўца сядзібна-паркавай культуры Анатоль Федарук падчас адкрыцьця выставы сказаў:
“Зусім нядаўна ўся Беларусь была пакрыта сядзібамі. Шляхецкія двары валодалі асаблівай сядзібнай культурай. Матэрыяльная, духоўная культура, на жаль, практычна згублена. Мы ня ведаем гісторыі, у нас няма сапраўднай любові да радзімы, да сваёй зямлі. Адна з перавагаў шляхты была ў невымернай любові да радзімы”.
Анатоль Федарук каля макету сядзібы Чапскіх
Герб графаў фон Гутэн-Чапскіх
Патртрэты Чапскіх на выставе ў Менску
Рэйкі з чыгункі Чапскага
Пячатка Чапскага