Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 20 верасьня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд форумаў і блогаў белнэту

На форумах парталу Tut.byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў НАТО беларусы будуць разглядаць Украіну як ворага, што ўзьнікнуць духоўныя праблемы і што беларусы перастануць езьдзіць на адпачынак у Крым. Камэнтары:

“Нягледзячы на сяброўства ў НАТО Італіі, Францыі, Турцыі, Баўгарыі, Літвы ды іншых, беларускія грамадзяне адпачываюць у гэтых краінах”;

“Любімы занятак “усходніх славянаў” – крытыкаваць іншыя народы, якія дамагліся лепшага дзякуючы сваёй бездухоўнасьці”;

“Заўважце, Украіна ня будзе лічыць нас ворагамі, гэта “мы” будзем лічыць яе ворагам”.

Блогер a_sad_one камэнтуе інфармацыю пра тое, што сёньня Аляксандар Лукашэнка зрабіў “незаплянаваны шпацыр” па тэрыторыі былога вайсковага гарадка Ўручча, дзе ў свой час нёс службу:

“Ага, незаплянаваную... Толькі ў сераду ўвечары, едучы дадому, зьвярнуў увагу на камунальнікаў, якія мылі плітку і асфальт ля прыпынку. Шчыра кажучы, так і думаў, што ПэЖэ кудысьці ў тыя краі паедзе.

Водгук наведніка блогу: “Мылі, спадзяюся, зубнымі шчоткамі?” На сайце generation.by зьявіліся смайлікі зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі: Аўтары пішуць: “19 верасьня – падвойнае сьвята. У 1982 годзе быў прыдуманы смайлік. А ў 1991-м беларускі парлямэнт прагаласаваў за аднаўленьне нацыянальных сымбаляў у якасьці дзяржаўных. З гэтай нагоды – два сьвяты ў некалькіх смайліках :) Карыстайцеся!”. Усяго на сайце можна скапіяваць коды для трынаццаці разнастайных беларускіх смайлікаў. Юлія Рудзіцкая ў сваімдзёньніку зьмясьціла маляваны кліп на песьню гурту “Троіца” “Тры Янгалы”, які зрабіла ў суаўтарстве з Натальляй Чатковай:

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
XS
SM
MD
LG