“Зараз у нас ёсьць добрая прававая аснова дзеля таго, каб было забясьпечанае двухмоўе і, больш таго, каб дзяржаўныя служачыя адказвалі на той мове — рускай ці беларускай, на якой зьвярнуўся грамадзянін. У гэтым сэнсе я магу нагадаць і закон аб зваротах грамадзянаў і адпаведныя ўказы, акты прэзыдэнта краіны. Тут ёсьць адпаведная нарматыўная база, і лічу, што проста дзяржаўныя служачыя павінны неяк падвышаць сваю культуру ў гэтым сэнсе”.
Старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Рыгор Васілевіч у інтэрвію Радыё Свабода