Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – сябра Партыі БНФ з Рэчыцы Валер Пуціцкі


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе старшыня рэчыцкай суполкі Партыі БНФ Валер Пуціцкі.

У “Начных досьледах” мы пагаворым пра мобінг – мэханізмы і спосабы выжываньня з калектыву іншадумцаў. Людзі на менскіх вуліцах адкажуць на пытаньне, за што яны маглі б выжыць чалавека з калектыву.

У нашым сёньняшнім начным эфіры – рэпартаж з адкрыцьця выставы “Праз стагодзьдзі да графаў Гутэн-Чапскіх”, а таксама аповед пра сёньняшнюю чат-канфэрэнцыю на літаратурныя тэмы, якую ладзіла пасольства ЗША ў Менску.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра Касю Камоцкую і гурт “Новае неба”, прагучыць штотыднёвы відэаагляд Максіма Жбанкова, а ў “Начной чытанцы” – чарговая “казка для дарослых” Пятра Васючэнкі.

Пасьля 23-й гадзіны – “Падарожжа “Свабоды” ў Воранаўскі раён, а 23.15 у перадачы “Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў” размова Вячаслава Ракіцкага з гісторыкам Захарам Шыбекам пра гісторыю Менску; а 23.33 “Беларускае замежжа” – аповед пра жыцьцё палітычных уцекачоў зь Беларусі ў Нямеччыне; а 23.45 агляд вашых лістоў на “Свабоду”.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG