Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ – Беларусі: спачатку дэмакратызацыя, потым супрацоўніцтва


Радыё Свабода Эўразьвяз даў ясна зразумець беларускім ўладам, што гатовы распаўсюдзіць на гэтую краіну ўсе перавагі Эўрапэйскай палітыкі добрасуседзтва, калі Менск пагадзіцца супрацоўнічаць са Зьвязам у галіне энэргэтыкі і транспарту- палтумачыў у інтэрвію ўкраінскаму штотыднёвіку “Люстра тыдня” вышэйшы прадстаўнік Эўразьтвязу ў пытаньнях бясьпекі зьнешняй палітыкі і бясьпекі Гаўер Салана.

“Аднак, дадаў Салана, супрацоўніцтва ў канкрэтных галінах павінна базавацца на нейкіх агульных каштоўнасьцях, і яно стане магчымым толькі тады, калі беларускія ўлады зробяць неабходныя з нашага пункту гледжаньня крокі, у прыватнасьці, вызваляць з турмаў палітзьняволеных. Пытаньні энэргэтычнай бясьпекі хвалююць нас усіх, але сытуацыя ў Беларусі, на жаль, не дае нам магчымасьці супрацоўнічаць зь ёй у гэтай сфэры” – заявіў Гаўер Салана ў інтэрвію ўкраінскаму штотыднёвіку.
XS
SM
MD
LG