Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 1%


Радыё Свабода 1% - такая доля індывідуальных прадпрымальнікаў перарэгістравалі свой бізнэс у прыватнае ўнітарнае прадпрыемства.

Паводле указу прэзыдэнта №760 з 1 студзеня 2008 году, індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць наймаць работнікамі толькі сваіх родных і ня больш за трох. Пазьнейшы указ №302 дае ім магчымасьць перарэгістравацца ў прыватныя прадпрыемствы і наймаць больш супрацоўнікаў, і ня толькі родных. Але такой магчымасьцю пакуль скарысталіся толькі прыкладна 2 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў з 200 тысячаў, якія дзейнічаюць у краіне.
XS
SM
MD
LG