Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П. Васючэнка: Уражвае колькасьць Імёнаў Свабоды


Ганна Соўсь, Менск Выйшла ў сьвет кніга Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” — дванаццатае выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў ранішнім эфіры “Свабоды” Ўладзімер Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасьць. Выданьне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў.

Кніга “Імёны “Свабоды” атрымалася надзвычай сур’ёзнай, лічыць літаратуразнаўца Пятро Васючэнка.

“Уражвае і колькасьць імёнаў, сярод якіх ёсьць і малавядомыя. Лёс іх зьвязала Свабода, і мне здаецца, што аўтар знайшоў той ракурс, той разрэз, праз які прапускаецца мноства самых розных чалавечых лёсаў. Ёсьць людзі, якія сышлі ў нябыт у 18 стагодзьдзі, ёсьць героі, зь якімі я асабіста быў знаёмы. Гэта літаратары і журналісты. І ўспамін пра іх даецца болем, якога яшчэ не пазбыўся ані аўтар, ані той, хто гэтых людзей ведае.

Мне падаецца, што сур’ёзнасьць тэмы ў нечым прымусіла аўтара стаць крышку інакшым – менш іроніі, менш гумару заўважаем мы ў гэтых тэкстах. І больш роздуму пра грамадзкі і філязофскі зьмест слова Свабоды”, – кажа Пятро Васючэнка.

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” ў Менску і інтэрнэце — у пятніцу, 21 верасьня. Адрас у Менску — “Варвашэні”, 8, пачатак у 18:00. Адрас у інтэрнэце — svaboda.org.

Яшчэ больш водгукаў на “Імёны Свабоды” -- новую кнігу з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” – чытайце на нашым сайце, а таксама слухайце ў эфіры

ІМЁНЫ СВАБОДЫ – ВАШ ВЫБАР

Каго Вы хацелі б ўключыць у кнігу "Імёны Свабоды"?

Назавіце імёны , раскажыце пра людзей, якіх вы ведалі, якія прычыніліся да свабоды і незалежнасьці Беларусі і чыё жыцьцё вартае ўспаміну і ўшанаваньня.

Пішыце на адрас svaboda@rferl.org

Менск 220005 паштовая скрынка 111

У сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” ўжо выйшлі кнігі “Верш на Свабоду”, “Дарога праз Курапаты”, “Быкаў на Свабодзе”, “Дуліна ад Барадуліна”, “Прыгоды Ара ў Беларусі”, “Вострая брама”, “Беларуская атлянтыда”, “Плошча” і “Альбом сямейны”.


• Г.Бураўкін пра “Імёны Свабоды”: “Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі”, 20.09.2007 • Аляксандар Лукашук пра “Імёны Свабоды”: Энцыкляпэдыя любові, 20.09.2007 • Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды- непаўторны лёс”, 20.09.2007 • Андрэй Скурко: “Імёны Свабоды” добра чытаць у дарозе”, 20.09.2007 • А.Пашкевіч: “Уладзімер Арлоў здолеў скласьці нацыянальны пантэон”, 19.09.2007 • ”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”, 19.09.2007 • В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”, 19.09.2007 • “Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007 • “Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007 • В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007 • М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007 • “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 • Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 • Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007
XS
SM
MD
LG