Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Мікалай Кійко


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

КІЙКО Мікалай (жн. 1902, в. Гарадзея Нясьвіскага пав. Менскай губ. -- ?), музэйны работнік. У 1930-35 быў навуковым супрацоўнікам Музэя рэвалюцыі. Арыштаваны 2.12.1935 з абвінавачаньнем у контррэвалюцыйнай дзейнасьці. Асуджаны 1.7.1936 на 3 гады зьняволеньня. Пакараньне адбываў ва Ухтпечлагу (Варкута і Чыб‘ю Комі АССР). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1989. Кр.: НАРБ, ІКР. Літ.: Гужалоўскі А. Музэі Беларусі (1918-1941 г.). -- Менск, 2002.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG