Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апоўдні Вярхоўны суд абвесьціць вэрдыкт адносна Руху “За Свабоду”


Уладзімер Глод, Менск Сёньня судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Валеры Самалюк абвесьціць рашэньне па скарзе сяброў Руху “За Свабоду” на Міністэрства юстыцыі. Заснавальнікі руху патрабуюць скасаваць рашэньне міністэрства, якое адмаўляе ім у рэгістрацыі.

Устаноўчы сход “Руху “За Свабоду” адбыўся ў траўні ў Горадні. Пасьля яго правядзеньня і былі пададзеныя неабходныя дакумэнты на рэгістрацыю. У ліпені Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на парушэньні заснавальнікамі руху закона аб палітычных партыях і грамадзкіх арганізацыях.

• Вярхоўны суд разглядае скаргу заснавальнікаў Руху “За Свабоду”, 19.09.2007
XS
SM
MD
LG