Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашук пра “Імёны Свабоды”: Энцыкляпэдыя любові


Радыё Свабода Выйшла ў сьвет кніга Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” — дванаццатае выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў ранішнім эфіры “Свабоды” Ўладзімер Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасьць. Выданьне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў.

Прадмова дырэктара беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука да кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны “Свабоды”.

“Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў. Гэта не храналягічны даведнік, хоць на хвалях «Свабоды» ад 1 студзеня 2006-га да 25 сакавіка 2007-га прагучалі больш сотні імёнаў, абраных аўтарам з нацыянальнага пантэону XVIII—XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося згадаць у этэры, тым больш зьмясьціць пад адной вокладкай).

Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыянальна-вызвольнага руху, распрацаваныя крытэры, зробленая клясыфікацыя.

Гэта не дакумэнтальна-архіўнае дасьледаваньне, хоць даты, месцы і падзеі вывераныя, а многія факты знойдзеныя і апублікаваныя ўпершыню.

Гэта не мастацкая проза і не гістарычная эсэістыка, хоць кожны разьдзел чытаецца як маланка і ўражвае як раман.

Гэта ня кніга мёртвых, хоць яе складаюць лёсы людзей, якіх ужо няма сярод жывых.

Гэта аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, волі й незалежнасьці.

Гэта імёны, якія будуць жыць, пакуль жыве Беларусь.

Гэта вянок нашай свабоды".



«Імёны Свабоды» — гістарычныя партрэты паўстанцаў XVIII стагодзьдзя і палітзьняволеных ХХІ, знакамітых на ўвесь сьвет асобаў і людзей, якіх ведалі толькі іх сябры, якіх аб’ядновала любоў да волі й да радзімы, і якіх аўтар, Уладзімер Арлоў, уключыў у пантэон беларускай свабоды і незалежнасьці. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды іншага.

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” ў Менску і інтэрнэце — у пятніцу, 21 верасьня. Адрас у Менску — “Варвашэні”, 8, пачатак у 18:00. Адрас у інтэрнэце — svaboda.org.

У сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” ўжо выйшлі кнігі “Верш на Свабоду”, “Дарога праз Курапаты”, “Быкаў на Свабодзе”, “Дуліна ад Барадуліна”, “Прыгоды Ара ў Беларусі”, “Вострая брама”, “Беларуская атлянтыда”, “Плошча” і “Альбом сямейны”.


• Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды– непаўторны лёс”, 20.09.2007 • Андрэй Скурко: “Імёны Свабоды” добра чытаць у дарозе”, 20.09.2007 • А.Пашкевіч: “Уладзімер Арлоў здолеў скласьці нацыянальны пантэон”, 19.09.2007 • ”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”, 19.09.2007 • В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”, 19.09.2007 • “Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007 • “Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007 • В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007 • М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007 • “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 • Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 • Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007
XS
SM
MD
LG