Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды– непаўторны лёс”


Ганна Соўсь, Менск Выйшла ў сьвет кніга Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” — дванаццатае выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў ранішнім эфіры “Свабоды” Ўладзімер Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасьць. Выданьне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў.

Працуючы над “Імёнамі Свабоды”, Уладзімер Арлоў зьвяртаўся ня толькі да афіцыйных крыніцаў, энцыкляпэдыяў, даведнікаў, але і распытваў тых, хто ведаў герояў кнігі. Гэтак пісьменьнік Валянцін Тарас дапамог яму ў падрыхтоўцы эсэ пра Лідзію Вакулоўскую.



“Гэта пісьменьніца, якая доўгі час жыла ў Беларусі, амаль да самай сваёй сьмерці. Яна памерла 19 жніўня 1991 году якраз у тыя дні, калі быў путч гэкачэпістаў. Я тады яшчэ падумаў, што яна не дачакалася, як абрынулася тое страшыдла, якое яе перасьледавала ў свой час. Я быў сябрам гэтай пісьменьніцы, гэтай вельмі цікавай, арыгінальнай і яскравай жанчыны. І я Валодзю расказаў, чаму яна вартая быць прадстаўленая ў гэтай кніжцы.

Гэта вялікая праца і высакародны ўчынак – тое, што зрабіў Уладзімер Арлоў. Час ідзе, імёны гэтыя сьціраюцца ў памяці людзкой. Тым больш у нашых умовах, у нашай краіне сёньня і ня хочуць згадваць гэтыя імёны. А яны былі. За кожным імем – непаўторны лёс”.

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” ў Менску і інтэрнэце — у пятніцу, 21 верасьня. Адрас у Менску — “Варвашэні”, 8, пачатак у 18:00. Адрас у інтэрнэце — svaboda.org.

Яшчэ больш водгукаў на “Імёны Свабоды” -- новую кнігу з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” – чытайце на нашым сайце, а таксама слухайце ў ранішнім і вечаровым эфіры

У сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” ўжо выйшлі кнігі “Верш на Свабоду”, “Дарога праз Курапаты”, “Быкаў на Свабодзе”, “Дуліна ад Барадуліна”, “Прыгоды Ара ў Беларусі”, “Вострая брама”, “Беларуская атлянтыда”, “Плошча” і “Альбом сямейны”.




• Андрэй Скурко: “Імёны Свабоды” добра чытаць у дарозе”, 19.09.2007 • А.Пашкевіч: “Уладзімер Арлоў здолеў скласьці нацыянальны пантэон”, 19.09.2007 • ”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”, 19.09.2007 • В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”, 19.09.2007 • “Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007 • “Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007 • В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007 • М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007 • “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 • Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 • Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007
XS
SM
MD
LG