Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нясьвіж: вобшук у кватэры рэдактара недзяржаўнага тыднёвіка “Брама”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня пасьля 22-й гадзіны міліцыянты Нясьвіскага РАУС працягвалі вобшук у прыватным доме рэдактара недзяржаўнага тыднёвіка “Брама” Алеся Язьвінскага.

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода юрыст Святлана Панамарэнка. Яна ўдакладніла, што сёньня днём Алесь Язьвінскі быў затрыманы ў Баранавічах. Міліцыянты канфіскавалі ўвесь наклад сьвежага нумару недзяржаўнага тыднёвіка “Брама” і правялі допыт рэдактара.

“Па вяртаньні Алеся дамоў яго наведаў сьледчы Нясьвіскага РАУС, а пасьля зь групай міліцыянтаў заявіўся, як ён сябе назваў, начальнік сьледчага аддзелу”, – гаворыць спадарыня Панамарэнка.

У тэлефоннай размове зь міліцыянтамі юрыст высьветліла, што яны ня маюць ордэру на вобшук.

“Старшы афіцэр імкнецца канфіскаваць мікрапрацэсар з кампутару Алеся Язьвінскага, – паведамляе Сьвятлана Панамарэнка, – а свае дзеяньні тлумачыць нібыта намерам рэдактара Язьвінскага зьнішчыць у кампутары каштоўную інфармацыю”.

У гэты момант кватэрны й сотавы тэлефоны Алеся Язьвінскага адключаныя ад сеткі.
XS
SM
MD
LG