Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня – 19 верасьня


Радыё Свабода “Яны ня хочуць даваць магчымасьць незалежнаму грамадзтву існаваць у легальнай юрыдычнай прасторы. Яны хочуць, каб нашы дзеяньні былі па-за законам. І таму яны адмаўляюць у рэгістрацыі. Яны ня хочуць таксама прызнаваць, што мы існуем у грамадзтве. У публічным беларускім дыскурсе, у публічнай палітычнай прасторы мы быццам не існуем. Мы існуем толькі як аб’ект для нападак, аб’ект для ярлыкоў, як нешта дэструктыўнае. А дазволіць нам зрабіць нешта стваральнае яны ня могуць, паколькі гэта бурыць усю іхную прапаганду, іхнае пасланьне грамадзтву, што вось яны будуюць сваю Беларусь. І па сутнасьці, яны хочуць паказаць, што нам няма тут месца. Але мы – грамадзяне нашай краіны, мы тут. І мы паказваем, што мы ёсьць і нас шмат”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/9/D8147509-2222-4EB0-8495-EDF6BB0700AB.html



Адзін з заснавальнікаў руху “За Свабоду” палітоляг Алесь Лагвінец – пра рашэньне міністэрства юстыцыі адмовіць у рэгістрацыі руху “За Свабоду”, аспрэчанае сёньня ў Вярхоўным судзе
XS
SM
MD
LG