Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чацьвер на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны. У чацьвер на "Свабодзе" – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру серады ад 18.00.

06.30 * "Паштовая скрынка-111” – лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

06.45 * “Падарожжа “Свабоды” – вёска Парэчча Докшыцкага раёну.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР:

* У Беларусі, нягледзячы на асобныя цёплыя дні, надышла восень. А якія пагрозы нясе будучая зіма? Ці будуць расьці цэны на камунальныя паслугі ў зьвязку з павышэньнем цэнаў на энэрганосьбіты? Як паўплываюць адмены ільготаў у аплаце камунальных паслугаў на дабрабыт людзей?

* Апытаньне ў Горадні: ці будуць павышацца цэны на камунальныя паслугі сёлетняй зімой?

* Госьць – Рыгор Кастусёў, кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ, прыватны прадпрымальнік, у 1995 – 2001 гадох быў начальнікам Упраўленьня камунальнай гаспадаркі Шклоўскага райвыканкаму.

* Старшыня Канстытуцыйнага суду Васілевіч заступіўся за беларускую мову. І старшыня мытнага камітэту Шпілеўскі першым адрэагаваў на гэтую заяву.

* Экспрэс-аналіз: старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч выказаўся ў абарону беларускай мовы як мовы дзяржаўнай. Ці не паказвае гэта на магчымую зьмену стаўленьня дзяржавы да мовы карэннага насельніцтва? Дарэчы, 20 верасьня 1990 году Савет Міністраў ухваліў Дзяржаўную праграму разьвіцьця беларускай мовы. Гутарка зь філёлягам і палітолягам Валеркам Булгакавым.

* Распачатая крымінальная справа ў зьвязку з наўмысным пашкоджаньнем гістарычнага цэнтру Віцебску.

* Ад сёньняшняга дня ў гатовасьці №1 знаходзяцца гульцы нацыянальнай каманды Беларусі ў вялікім тэнісе, якія прыехалі ў Пэру. Сёньня абвесьцяць канчатковы склад камандаў. У выпадку паразы Беларусь вернецца ў эўра-афрыканскую зону, адкуль зь вялікімі складанасьцямі прабілася ў тэнісную эліту. Акрамя прагнозаў – таксама пра групу менскіх чыноўнікаў, якія выправіліся на матч з заездам на адпачынак на Кубу.

* Працяг радыёпрэзэнтацыі кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”. Водгукі.

* Агляд незалежнай прэсы.

* Анонс падзеяў дня.

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

18.30 * Падарожжа “Свабоды” – г.Слаўгарад Магілёўскай вобласьці

18.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

19.30 * Беларускае замежжа – Пра жыцьцё палітычных уцекачоў зь Беларусі ў Нямеччыне. Удзельнічае сям''я гомельскіх грамадзкіх актывістаў, якая цяпер жыве ў Баварыі.

19.45 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

20.30 * Падарожжа “Свабоды” – г.Слаўгарад Магілёўскай вобласьці

20.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

21.30 * Беларускае замежжа – Пра жыцьцё палітычных уцекачоў зь Беларусі ў Нямеччыне. Удзельнічае сям''я гомельскіх грамадзкіх актывістаў, якая цяпер жыве ў Баварыі.

21.45 * Паштовая скрынка-111 - Агляд лістоў слухачоў.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар

23.00 * Падарожжа “Свабоды” – г.Слаўгарад Магілёўскай вобласьці

23.15 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

23.30 * Беларускае замежжа – Пра жыцьцё палітычных уцекачоў зь Беларусі ў Нямеччыне. Удзельнічае сям''я гомельскіх грамадзкіх актывістаў, якая цяпер жыве ў Баварыі.

23.45 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў слухачоў
XS
SM
MD
LG