Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – прафэсар Юры Хадыка


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе адзін з заяўнікаў рыхтаванага дэмакратычнымі сіламі “Эўрапейскага маршу” прафэсар Юры Хадыка. Людзі на менскіх вуліцах скажуць, што можа прымусіць іх удзельнічаць у вулічнай акцыі.

У “Начных досьледах” сёньня размова аб выкарыстаньні беларускіх вайскоўцаў на цывільных работах. У Міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой падрыхтоўкай, аднак беларускія праваабаронцы цьвердзяць, што ў войску практыкуюцца прымусовыя работы.

У нашым сёньняшнім начным эфіры – рэпартаж з прэзэнтацыі першага за чатыры гады дыска дзяржаўнага ансамблю “Песьняры”. Таксама прагучыць рэпартаж з варшаўскай прэм’еры новага фільму знакамітага польскага рэжысэра Анджэя Вайды “Пост мортэм. Катынская аповесьць” – фільм прысьвечаны трагедыі ў Катыні.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра Касю Камоцкую і гурт “Новае неба”.

У “Начной чытанцы” – “філязофскія казкі для дарослых” Пятра Васючэнкі.

Пасьля 23-й гадзіны – чарговы агляд вашых лістоў на “Свабоду”; а 23.15 “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Парэчча Докшыцкага раёну; а 23.33 у “Экспэртызе “Свабоды” дыскусія на тэму, чаму прыватнае жыцьцё ў беларускай палітыцы застаецца закрытай тэмай; а 23.45 запіс фрагмэнтаў сёньняшняй онлайн-канфэрэнцыі з палітолягам Віталём Сіліцкім.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG