Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ плянуе вылучыць на падтрымку беларускіх СМІ 7 мільёнаў даляраў


Паводле БелаПАН Пры канцы 2007 – на пачатку 2008 году Эўракамісія плянуе пачаць два праекты для беларускіх мэдыяў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Эўракамісіі Армін Вісдорф падчас сустрэчы зь беларускімі журналістамі.

Першы праект зь бюджэтам паўмільёна даляраў будзе скіраваны на падтрымку прысутнасьці беларускіх СМІ ў Інтэрнэце.

Другі разьлічаны на краіны, што мяжуюць са Зьвязам. Агульны бюджэт праекту, які будзе ажыцьцяўляцца да 2011 году, 7 мільёнаў даляраў. Ён закране чатыры галіны – тэле-і радыёвяшчаньне, трэнінг для журналістаў, выданьне інфармацыйнай прадукцыі і дасьледаваньні грамадзкай думкі.
XS
SM
MD
LG