Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыя сьпяшаецца вызначыць кандыдатаў у дэпутаты


Уладзімер Глод, Менск Адзіны сьпіс патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пажадана мець да сярэдзіны кастрычніка.

Да такога рашэньня сёньня прыйшоў прэзыдыюм Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) Беларусі. З гэтай нагоды прынятыя рэкамэндацыі да рэгіянальных кааліцыяў, як ім лепш вызначыць найбольш пэрспэктыўных прэтэндэнтаў у кожнай выбарчай акрузе.

Сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька тлумачыць, гэта тым, што “нельга выключаць датэрміновых выбараў”.

Згодна зь дзейным заканадаўствам, чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў маюць адбыцца ў другой палове 2008 году.

• Усіх прыхільнікаў пераменаў запрашаюць балятавацца ў дэпутаты, 12.09.2007
XS
SM
MD
LG