Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эўрарэгіён “Нёман”: замест калінінградцаў прыехалі разанцы


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні адкрылася трохдзённая выстава-кірмаш “Эўрарэгіён “Нёман-2007”. Сярод яго ўдзельнікаў — Гарадзенская вобласьць, Падляскае ваяводзтва Польшчы, некалькі раёнаў Літвы і Калінінградзкая вобласьць Расеі.

Аднак калінінградцы сёлета адсутнічалі, Расею прадстаўлялі Разанская вобласьць і Паўночна-заходняя акруга Масквы. Удзел Літвы і Польшчы ў кірмашы быў надзвычай сьціплы. Арганізатары, між іншым, давалі першым слова разанскаму і маскоўскаму чыноўнікам, а генэральным консулам Літвы і Польшчы ў Горадні — у канцы.

Генэральны консул Рэспублікі Польшча Анджэй Крэнстоўскі зазначыў, што выставу-кірмаш наведаюць дэлегацыі польскіх гарадоў Сувалкі і Элк, а таксама мэр Аўгустова спадар Цесьлік. Дыплямат лічыць, што досыць пэрспэктыўным зьяўляецца супрацоўніцтва з Гарадзеншчынай у галіне турызму.

Што датычыць Літвы, дык супрацоўніцтва з Гарадзеншчынай у рамках эўрарэгіёну найбольш разьвіваецца ў экалягічнай галіне. Кіраўнік Марыямпальскага бюро эўрарэгіёну Гінтарас Скамарочус, аднак, зазначыў, што на працу ўплываюць геапалітычныя моманты. Новы супольны экалягічны праект фінансуюць эўрапейскія структуры, і яго ўзгадненьне паміж Менскам і Брусэлем зацягнулася, сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG