Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцэ-прэм''ер Касінец: Сьвятарамі павінны быць выхадцы з Беларусі


Радыё Свабода «Мы выступаем за тое, каб сьвятарамі ў краіне былі выхадцы зь Беларусі», - пра гэта заявіў сёньня на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфэсіяў Беларусі віцэ-прэмьер Аляксандар Касінец.

«Нельга ажыцьцяўляць рэлігійную дзейнасьць, ня ведаючы беларускай ці расейскай моваў, ня ведаючы мэнталітэту і звычаяў Беларусі», - заўважыў ён.

Віцэ-прэм''ер заявіў, што ў гэтым пытаньні ва ўраду ёсьць паразуменьне з каталіцкай царквой, паводле яго на працягу 7 гадоў павінна адбыцца замена сьвятароў-замежнікаў на ўраджэнцаў Беларусі. Зараз з 581 каталіцкага сьвятара 190 чалавек – замежныя грамадзяне.

За апошнія 12 гадоў колькасьць каталіцкіх прыходаў у краіне павялічылася ў 4 разы, цяпер іх 432.
XS
SM
MD
LG