Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: “Ці павінна грамадзтва ведаць пра стан здароўя кіраўнікоў краіны?”


Іна Студзінская, Менск Наколькі кіраўнікі краіны павінны быць адкрытыя для грамадзянаў? Ці павінен народ ведаць пра стан здароўя кіраўнікоў дзяржавы? Гэтыя пытаньні наша карэспандэнтка задавала на вуліцах Менску.

Спадар: “Канечне, павінны ведаць”.

Юнак: “Я думаю, што народ павінен ведаць. Таму што, калі дрэнны стан здароўя ў кіраўнікоў дзяржавы, то што тады наогул казаць пра дзяржаву?”

Спадар: “Я думаю, што не. Гэта асабістае пытаньне кожнага”.

Карэспандэнтка: “А Вас цікавіць стан здароўя кіраўнікоў краіны?”

Спадар: “Канечне, цікавіць. Асабліва псыхалягічны”.

Спадарыня: “З аднаго боку, я лічу, што народ павінен ведаць. З другога боку, не пра ўсе праблемы, толькі калі нейкія сур’ёзныя моманты”.

Спадар: “Я лічу, што стан здароўя кіраўнікоў – гэта іх асабістыя праблемы”.

Юнак: “Канечне, народ павінен ведаць. Чаму б не?”

Спадар: “Мяне не цікавяць такія пытаньні”.

Спадарыня: “Стан здароўя прэзыдэнта і прэм’ер-міністра павінен быць выдатным”.

Спадарыня: “Навошта ўсім гэта ведаць? Столькі хваробаў ва ўсіх. Яны такія ж людзі, як і ўсе астатнія. Я, да прыкладу, не хацела б, каб корпаліся ў маіх хваробах”.

Спадар: “Абавязкова людзі павінны ведаць пра здароўе нашага прэзыдэнта. Але я ведаю, што ён не згаджаецца, каб яго дасьледавалі, але гэта трэба зрабіць”.

Юнак: “На маю думку, не. Кіраўнікі дзяржавы са сваім здароўем самі ў стане разабрацца. А вось пра іншыя пытаньні народ павінен ведаць. Кіраўнік дзяржавы – ня зорка эстрады, і яго асабістыя пытаньні – не для народа”.

Спадарыня: “Думаю, што так. Таму што той, хто намі кіруе, калі ён пагадзіўся на гэтую пасаду, павінен быць цалкам адкрыты для народа”.

Дзяўчына: “Я думаю, што народ павінен ведаць. Кіраўнікі дзяржавы вызначаюць наш лёс”.

Спадар: “Яны ж публічныя фігуры, таму яны павінны быць адкрытымі”.

Спадарыня: “Пра нейкія сур’ёзныя хваробы мы павінны ведаць, асабліва што тычыцца псыхічнага здароўя”.

Дзяўчына: “Так, неабходна ведаць. Гэта можа ўплываць на ўладу, кіраваньне”.

Спадар: “Трэба паглядзець, якое здароўе, ці духоўнае, псыхічнае, ці фізычнае. Фізычнае здароўе не заўсёды галоўным зьяўляецца. А больш трэба глядзець на духоўнае здароўе чалавека. Калі чалавек крыху нездаровы ў гэтым пляне, гэта неяк паўплывае і на тое, як ён будзе кіраваць краінай”.

Дзядок: “Пажадана ведаць. Каб бачыць, як ён працуе, як выконвае свае абавязкі. А калі ён увесь час “працуе з дакумэнтамі”, як Ельцын, нам такі не падыходзіць кіраўнік. Ён павінен быць актыўны, дзейны і здаровы”.

Карэспандэнтка: “А вы ведаеце наагул, ці здаровыя нашы кіраўнікі?”

Дзядок: “Я ня ведаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG