Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 9 мільярдаў 271 мільён 800 тысячаў


Радыё Свабода 9 мільярдаў 271 мільён 800 тысячаў даляраў – такую суму склаў сукупны зьнешні доўг Беларусі на 1 ліпеня гэтага году.

Такую лічбу падае Нацыянальны банк Беларусі. З пачатку году гэты доўг павялічыўся на 37%, ці ў абсалютных лічбах – на 2 мільярды 531 мільён даляраў.

Асабліва імкліва за гэты пэрыяд расла зьнешняя запазычанасьць камэрцыйных банкаў – на 63%, дасягнуўшы на 1 ліпеня лічбы 2 мільярды 256 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG