Лінкі ўнівэрсальнага доступу

”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”


Ганна Соўсь, Менск Выйшла ў сьвет кніга Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” — дванаццатае выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў ранішнім эфіры “Свабоды” Ўладзімер Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасьць. Выданьне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў.

Уладзімер Арлоў ажыцьцявіў выдатны праект, лічыць паэт Сяргей Законьнікаў

“Гэтая кніга ўражвае ня толькі колькасьцю імёнаў, але і тым, як яна зробленая. Яна зробленая вельмі таленавіта з увагаю да гістарычнага факту, з вялікай любоўю да гэтых людзей, якія сабраныя пад вокладкай гэтай цудоўнай кнігі.

Цяперашняя ўлада стараецца замаўчаць слаўныя імёны барацьбітоў за волю, за незалежнасьць, якімі багатая наша зямля, бо шлях Беларусі да сёньняшняй сувэрэннасьці быў цярністым і трагічным.

Мне здаецца, што прыйдзе час, калі беларуская моладзь будзе чытаць гэтыя імёны ў падручніках гісторыі і літаратуры. Кніга Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” – адна з першых ластавак, якія нясуць нашым людзям праўдзівую гісторыю. Але, як гаворыць у прадмове да яе Аляксандар Лукашук, працяг будзе”.

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” ў Менску і інтэрнэце — у пятніцу, 21 верасьня. Адрас у Менску — “Варвашэні”, 8, пачатак у 18:00. Адрас у інтэрнэце — svaboda.org.

Яшчэ больш водгукаў на “Імёны Свабоды” -- новую кнігу з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” – чытайце на нашым сайце, а таксама слухайце ў ранішнім і вечаровым эфіры

У сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” ўжо выйшлі кнігі “Верш на Свабоду”, “Дарога праз Курапаты”, “Быкаў на Свабодзе”, “Дуліна ад Барадуліна”, “Прыгоды Ара ў Беларусі”, “Вострая брама”, “Беларуская атлянтыда”, “Плошча” і “Альбом сямейны”.


• В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”, 19.09.2007 • “Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007 • “Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007 • В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007 • М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007 • “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 • Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 • Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG