Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцы затрыманы Леанід Невар


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў першай палове дня ў Рэчыцы затрыманы грамадзкі актывіст, прадпрымальнік Леанід Невар. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла Тамара Невар – жонка Леаніда.

Радыё Свабода інфармавала, што раніцай на прыватную сядзібу Леаніда Невара заявіліся міліцыянты. Са словаў Тамары Невар, участковы міліцыянт лейтэнант Чарнашэй пагражаў застрэліць сабак, якія вартуюць сядзібу.

“Леаніда затрымалі ў горадзе, – кажа Тамара Невар, – празь міліцыянтаў ён папрасіў прынесьці яму цёплае адзеньне і лекі. У Леаніда цяпер праблемы са здароўем”.

Са словаў Тамары Невар, яе муж – грамадзкі актывіст апазыцыі. Яго часта ізалююць ад удзелу ў грамадзкіх акцыях. На гэты раз – перад фэстам “Дажынкі”, які прызначаны ў Рэчыцы на 22-23 верасьня.

• Рэчыца: высылка апазыцыянэраў перад “Дажынкамі”, 19.09.2007
XS
SM
MD
LG