Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтку Т. Цішкевіч будуць судзіць “за непадпарадкаваньне міліцыі”


Алег Грузьдзіловіч, Менск 19-га верасьня ў Цэнтральным судзе Менска а 16-ай гадзіне адбудзецца працэс над менскай студэнткай Тацянай Цішкевіч. Дзяўчыне пагражае адміністрацыйны арышт за “непадпарадкаваньне міліцыі”.

Тацяна Цішкевіч гэтак распавядае пра канфлікт з супрацоўнікамі Цэнтральнага РАУС Менска: “7-га верасьня ў Цэнтральны РАУС прывезьлі маіх сяброў, маладзёвых актывістаў. Я чакала іх калідоры РАУС, калі мяне ў грубай форме пачаў выганяць супрацоўнік райаддзелу. Я абурылася і запатрабавала кнігу скаргаў і прапановаў. У адказ на мяне склалі пратакол за непадпарадкаваньне і сёньня будуць судзіць. Атрымліваецца, што просты чалавек ня можа і паскардзіцца на незаконныя дзеяньні міліцыянтаў? Гэта нонсэнс і прававое бязьмежжа. Я зьбіраюся падаваць ў суд”.

Месяц таму Тацяна Цішкевіч ужо спрабавала скардзіцца на міліцыю. 16-га жніўня дзяўчына была зьбіта супрацоўнікамі менскага АМАПу падчас затрыманьня маладзёвых актывістаў на менскім праспэкце Пераможцаў. Тацяна Цішкевіч патрапіла ў шпіталь, яе скарга ў міліцыю дагэтуль правяраецца.

Тацяна Цішкевіч перад судом, 19 верасьня 2007 г., Менск

Тацяна Цішкевіч: “Праваахоўнікі, якія зьбіваюць дзяўчат, нам не патрэбныя”, 30.08.2007 Зьбітая маладзёвая актывістка застаецца ў шпіталі, 17.08.07
XS
SM
MD
LG