Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчыца: міліцыянты спрабуюць уварвацца ў дом апазыцыянэра


Вячаслаў Кулік, Менск Ужо амаль гадзіну часу доўжыцца міліцэйская асада ў Рэчыцы прыватнай сядзібы актывіста апазыцыі Леаніда Невара.

Жонка спадара Невара паведаміла Радыё Свабода, што цяпер насупраць уваходу ў двор стаіць міліцэйская аўтамашына, дзяржнумар якой 0088 ГС.

“Міліцыянта патрабуюць Леаніда і пагражаюць застрэліць сабак, якія брэшуць і не пускаюць іх у двор”, – кажа празь сьлёзы жонка Леаніда Невара Тамара.

Са словаў суразмоўніцы, раней участковы міліцыянт лейтэнант Чарнашэй папярэджваў Леаніда аб яго прымусовай ізаляцыі на час плянуемага ў Рэчыцы фэсту “Дажынкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG