Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”


Ганна Соўсь, Менск Выйшла ў сьвет кніга Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” — дванаццатае выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў ранішнім эфіры “Свабоды” Ўладзімер Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасьць. Выданьне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў.

Аўтар “Беларускай Атлянтыды”, адной з папярэдніх кнігаў Радыё Свабода Вячаслаў Ракіцкі акрамя іншых вартасьцяў “Імёнаў Свабоды” зьвяртае ўвагу на ўнікальнасьць паказьніку асобаў.

“Адной з каштоўнасьцяў кнігі і, з майго гледзішча, прынцыповай каштоўнасьцю зьяўляецца ўведзеная аўтарам свая пэрыядызацыя нацыянальна-вызвольнага, нацыянальна-культурніцкага і нацыянальна-дэмакратычнага руху. Тым самым Уладзімер Арлоў закладвае навуковыя падставы і для пачатку дасьледаваньня найноўшай гісторыі Беларусі ад 1980 гадоў да нашага часу – пачатку XXI стагодзьдзя.

Кнігу Ўладзімера Арлова, можна сказаць, я чакаў не адно дзесяцігодзьдзе. Гэта сапраўдны ўнёсак у беларускую гістарычную навуку. Яна сама зьяўляецца фактам нацыянальна-дэмакратычнага і нацыянальна-культурніцкага працэсу. Яна пашырае гэты працэс”.

Дарэчы, паводле паказьніка Арлова, Вячаслаў Ракіцкі сярод іншага названы ўдзельнікам нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку XXI стагодзьдзя.

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” ў Менску і інтэрнэце — у пятніцу, 21 верасьня. Адрас у Менску — “Варвашэні”, 8, пачатак у 18:00. Адрас у інтэрнэце — svaboda.org.

Яшчэ больш водгукаў на “Імёны Свабоды” -- новую кнігу з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” – чытайце на нашым сайце, а таксама слухайце ў ранішнім і вечаровым эфіры

У сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” ўжо выйшлі кнігі “Верш на Свабоду”, “Дарога праз Курапаты”, “Быкаў на Свабодзе”, “Дуліна ад Барадуліна”, “Прыгоды Ара ў Беларусі”, “Вострая брама”, “Беларуская атлянтыда”, “Плошча” і “Альбом сямейны”.


• В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007 • М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007 • “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 • Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 • Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007
XS
SM
MD
LG