Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонсы некаторых падзеяў 19 верасьня


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску будзе разглядацца адміністрацыйная справа моладзевай актывісткі Тацяны Цішкевіч

Сябра руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец тлумачыць, што яе абвінавачваюць у непадпарадкаваньні міліцыянтам:

“Калі затрымлівалі яе сяброў, то яна папрасіла ў аддзяленьні міліцыі кнігу скаргаў. Міліцыянты не далі такой магчымасьці. Нават затрымалі. Але пасьля выпусьцілі і напісалі позву ў суд”.

* * *

Сёньня ў Менску адбудзецца паседжаньне прэзыдыюму Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка ўдакладняе:

“Набліжаецца кампанія пад умоўнай назвай “Выбары”. Акрамя таго, ужо ўступілі ў паласу непасрэднай гатоўнасьці да вулічных акцыяў, як “Эўрапейскі марш” і пазьней – “Сацыяльны марш”.

* * * Сёньня а 12-й гадзіне ў сядзібе партыі БНФ адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў “Эўрапейскага маршу”. Адзін зь яе ўдзельнікаў Віктар Івашкевіч паведамляе:

“Тэма: пэрспэктывы дыялёгу з уладай. Дасланы ліст намесьніку кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч. І ёсьць ужо першая інфармацыя аб рэакцыі ўлады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG