Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэніта Фэрэра-Вальднэр: "З боку Беларусі адчуваецца адсутнасьць палітычнай волі для наладжваньня супрацоўніцтва"


Паводле БелаПАН "Мы гатовыя распачаць зь Беларусьсю паўнавартаснае супрацоўніцтва",– заявіла камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр 18 верасьня на сустрэчы зь беларускімі журналістамі ў Брусэлі.

"Для нас відавочна, што Беларусь зьяўляецца непасрэдным суседам Эўразьвязу, і вельмі важна прапанаваць ёй тыя магчымасьці, якія ёсьць для іншых краін, што паўнавартасна ўдзельнічаюць у эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва", — сказала эўракамісар.

Фэрэра-Вальднэр падкрэсьліла, што ўсе прапановы Эўразьвязу выкладзеныя ў дакумэнце "Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць народу Беларусі".

"Мы ў адказ чакаем паглыбленьня працэсаў дэмакратызацыі", — зазначыла яна.

Пры гэтым эўракамісар падкрэсьліла, што самымі важнымі ўмовамі для пачатку супрацоўніцтва зьяўляюцца вызваленьне палітзьняволеных, магчымасьці для свабоднай працы СМІ, правядзеньне свабодных і сумленных выбараў.

"За час, што прайшоў з моманту прадстаўленьня дакумэнта, мы не заўважылі ніякай рэакцыі ў адказ з боку беларускіх уладаў на нашы прапановы. Адчуваецца адсутнасьць палітычнай волі для наладжваньня супрацоўніцтва", — сказала эўракамісар. Яна зазначыла, што цяпер усе перамовы і кантакты паміж Эўразьвязам і Беларусьсю застаюцца "на тэхнічным узроўні".

"Мы ня можам працаваць з апошнім дыктатарскім рэжымам у Эўропе", — патлумачыла яна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG