Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Серада на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны

РАНІЦА

06.03 * Паўтор жывога эфіру аўторка ад 18.00.

06.33 * “Падарожжа “Свабоды” – мястэчка Крулеўшчына Докшыцкага раёну.

06.45 * “Беларускае замежжа” – жыцьцё беларускіх палітычных уцекачоў у Нямеччыне.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР

* Вярхоўны суд разглядае скаргу сяброў стваранага Руху “За свабоду” на Міністэрства юстыцыі за тое, што яно адмаўляе ім у рэгістрацыі.

* Бліц-аналіз з удзелам доктара эканамічных навук Барыса Жалібы: Чаму расьце замежная запазычанасьць Беларусі? За другі квартал гэтага году яна вырасла на рэкордныя $1,273 млрд, а ўсяго за першае паўгодзьдзе – на $2,397 млрд. На сёньня яна агулам складае $9,272 млрд.

* Спаўняецца год з дня ўступленьня ў сілу прысуду Аляксандру Казуліну. 19 верасьня 2006 году яго перавезьлі са сьледчага ізалятара ў калёнію. Адвакат -- пра сытуацыю з абскарджваньнем прысуду. Жонка -- пра тое, як ён і сям’я перажылі год зьняволеньня.

* 19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет зацьвердзіў у якасьці дзяржаўнага нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Інтэрвію-ўспамін дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Пятра Садоўскага, які галасаваў за гэта.

* Працяг радыёпрэзэнтацыі кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”. Сярод іншага -- прадстаўленьне рэдактарскага калектыву кнігі.

* Анонс падзеяў дня.

* Агляд незалежнай прэсы

ВЕЧАР

18.03* Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.33 * “Паштовая скрынка-111” – лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

18.45 * “Падарожжа “Свабоды” – вёска Парэчча Докшыцкага раёну.

19.03* Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

19.33 * “Экспэртыза “Свабоды” – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

19.45 * Онлайн-канфэрэнцыя з палітолягам Віталем Сіліцкім

20.03 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * “Паштовая скрынка-111” – лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

20.45 * “Падарожжа “Свабоды” – вёска Парэчча Докшыцкага раёну

21.03 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

21.33 * “Экспэртыза “Свабоды” – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

21.45 * Онлайн-канфэрэнцыя з палітолягам Віталем Сіліцкім

22.00 * “Начная Свабода”. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар.

23.03 * “Паштовая скрынка-111” – лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.15 * “Падарожжа “Свабоды” – вёска Парэчча Докшыцкага раёну

23.33 * “Экспэртыза “Свабоды” – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

23.45 * Онлайн-канфэрэнцыя з палітолягам Віталем Сіліцкім
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG