Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная аБЛОГа" – 18 верасьня


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

Прывітаньне!

Сайт заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі:

“За апошнія два месяцы пасьля свайго выхаду з “хіміі” Павал Севярынец адседзеў у арышце ўжо 47 сутак. У краіне распачата жорсткае судовае цкаваньне палітыка. З гэтай нагоды “Малады фронт” заклікае усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі салідарнасьці з Паўлам. Мы просім наведвальнікаў нашага сайту раздрукаваць партрэт Паўла Севярынца і даслаць на адрас судзьдзі, якая вынесла палітыку апошні прысуд: 225320, вул. Гагарына, 6, Баранавічы, Берасьцейская вобласьць”.

Сёньня на зьявілася такая інфармацыя:

“Гэтымі днямі ў інтэрнэце была прэзэнтаваная кніга вершаў, складзеная маладымі карыстальнікамі livejournal’у. Ідэя кніжкі зьявілася напрыканцы вясны 2006-га... У кніжку ўвайшлі патрыятычныя вершы 10 маладых беларусаў, аздобленыя малюнкамі. Вершы прысьвечаныя змаганьню за незалежнасьць роднай Беларусі, яе гісторыі і штодзённым праблемам, ёсьць таксама прысьвячэньні палітвязьням. Партнэрамі праекту выступілі рух супраціву БУНТ, партал “Новая Эўропа”, сьветлагорскі “Малады фронт” і кампанія “Абаронім беларускую музыку”. Тамсама, на сайце, ёсьць спасылка, па якой можна азнаёміцца са зьместам кніжкі.

На сайце вядомы блогер Люфт зьмясьціў уласны варыянт гербу саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. На малюнку вершнік Пагоні зносіць галаву сьвятому Юр’ю.

Той жа Люфт у заклікаў да правядзеньня новай грамадзкай кампаніі:

“Давайце тут зьбіраць подпісы за адпраўленьне зоркі “Эўрабачаньня” Д. Калдуна ў войска. Не дадзім чынушам зь Міністэрства абароны пад націскам прадусараў-таўстасумаў выдаць Дзіму адтэрміноўку і пазбавіць краіну абаронцы. Згадваючы, як годна адстаяў Дзіма гонар нашай краіны на прэстыжным музычным конкурсе, можна быць пэўным, што ён не ўвядзе нас у сорам і з аўтаматам ці сапэрнай рыдлёўкай! А помніце, як Элвіс хадзіў у войска, які быў фурор, колькі шуму, якія гістарычныя фота! Учора Элвіс – сёньня Калдун!” У нехта baradzied задае нечаканае, прызнацца, пытаньне: “Падкажыце, калі ласка, дзе можна набыць трылёгію Івана Мележа “Людзі на балоце”. Вельмі трэба. У больш-менш вялікіх крамах яе няма... Нават і ня ведаюць, калі будзе... Гэта не для мяне, а для адной замежніцы, якой гэта вельмі трэба...” hoopsy раіць: “Можна ўзяць у бібліятэцы, згубіць і вярнуць ім грашыма ці партбілетам. Але Радзіма вам не прабачыць”. На сайце са спасылкай на сайт газэты “Гомельская правда” апавядае пра нараду мясцовых ідэолягаў:

“Запомнілі ідэолягі і жывы па форме трэнінг-практыкум “Фармаваньне каштоўнасьцевых арыенціраў”, і аповед аб ідэйна-выхаваўчай рабоце ў Зябраўскай сярэдняй школе № 2, якую намесьнік дырэктара Ларыса Янковіч прэзэнтавала... у вершах:

Приоритетной в школе у нас Идеология стала сейчас. Информационный единый день Каждый вторник проводим теперь... К чтению прессы ребят приобщаем, События в мире, стране обсуждаем, Взвешенно учим оценку давать, Правильно мысли свои излагать...”

На гэтым «Начная аблога» разьвітваецца з вамі, тут быў Дзьмітрый Падбярэскі, яшчэ сустрэнемся...
XS
SM
MD
LG