Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці мусяць палітыкі й іх сваякі публічна гаварыць пра свае хваробы?


Севярын Квяткоўскі, Менск На пытаньне адказваюць людзі на менскіх вуліцах.

Спадар: “З аднаго боку, пра свае хваробы нікому ня хочацца казаць. Зь іншага боку, чым вышэй чалавек, тым больш у яго адказнасьці перад сваімі выбарцамі. Натуральна, калі хвароба сьмяротная ці псыхічная, грамадзтву трэба пра гэта ведаць”.

Пэнсіянэрка: “Можа, і варта распавесьці, каб народ ведаў. Вось Лукашэнка. Ён вельмі добры прэзыдэнт, мы ім вельмі задаволеныя. Я ня ведаю, можа ён казаць пра сваё здароўе ці не”.

Спадар: “Гэта не абавязкова. Хай кожны чалавек сам мяркуе”.

Пэнсіянэр: “Ён павінен сам сказаць пра гэта людзям”.

Хлопец: “Гэта справа кожнага чалавека — казаць ці не. Але калі іхная дзейнасьць наўпрост зьвязаная з адстаўкай, то тады — так. Калі высокая пасада, якая да многага абавязвае, тады, канечне, трэба апавядаць”.

Спадар: “Калі чалавек увесь час на публіцы, то ягоныя хваробы і так стануць вядомыя ўсім”.

Студэнт: “Відаць, так. Народ павінен ведаць пра гэта. Бо ён ужо ня зможа даць рады сваім абавязкам”.

Спадар: “Калі браць чыноўніка, які прызначаецца і які можа ў любы час сысьці, і калі яны адчуваюць, што не даюць рады сваім абавязкам, напрыклад, як Уладзімер Канаплёў, гэта нармальна, што чалавек не паведамляе публіцы. Калі браць прэзыдэнтаў, у якіх ёсьць пэўны вызначаны тэрмін, яны павінны грамадзкасьці паведаміць пра свае хваробы”.

• Ірына Казуліна змагаецца з ракавай хваробай і дапамагае іншым, 19.04.2007
XS
SM
MD
LG