Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя крымінальныя справы супраць “Маладога Фронту”


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі і КДБ робяць ператрус на кватэры актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кірыла Атаманчыка ў Жлобіне.

Кірыл паведаміў, што супрацоўнік міліцыі ў цывільным патлумачыў яму - ператрус робіцца ў межах крымінальнай справы, распачатай КДБ супраць актывістаў “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Гэта другі ператрус і другая крымінальная справа ў Гомельскім рэгіёне. Цягам сутак міліцыянты зрабілі ператрус на кватэры яшчэ аднаго маладафронтаўца - Арсенія Ягорчанкі ў Сьветлагорску. Актывісты “Маладога Фронту” лічаць, што пасьля судоў у Менску, Менскай вобласьці і Баранавічах спрацоўнікі КДБ “узяліся” за гомельскіх рэгіянальных актывістаў “Маладога Фронту”.

Крымінальныя справы супраць гомельскіх рэгіянальных актывістаў адкрылі рахунак на другі дзясятак крымінальных справаў супраць маладафронтаўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG