Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 1.1% зарэгістраванага беспрацоўя


Радыё Свабода 1.1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва -- такі ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя быў зафіксаваны ў Беларусі на 1 верасьня гэтага году. Гэтую лічбу падае міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У мінулыя месяцы гэты паказьнік складаў 1% эканамічна актыўнага насельніцтва, на 1 верасьня летась – 1.4%.

Варта адзначыць, што размова ідзе менавіта пра зарэгістраванае беспрацоўе.

Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі ўзровень беспрацоўя на 1 верасьня зарэгістраваны ў Віцебскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласьцях (1,4%). У сталіцы ўзровень беспрацоўя традыцыйна значна ніжэйшы за сярэдні па краіне -- 0,4% да колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Для параўнаньня: ва Ўкраіне на пачатак верасьня зарэгістраванае беспрацоўе склала 2.1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, такой жа была доля беспрацоўных у Расеі на пачатак жніўня. На канец чэрвеня беспрацоўе ў Польшчы складала 10.2%, у Латвіі – 5.7%, у Літве – 4.7%, у Злучаных Штатах – 4.6%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG