Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму


Ганна Соўсь, Менск Выйшла ў сьвет кніга Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” — дванаццатае выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў. Ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году ў эфіры “Свабоды” Ўладзімер Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю й незалежнасьць. У кнігу ўвайшлі выбраныя эсэ з больш чым 300 радыёперадачаў.

Вельмі своечасовай і істотнай назваў кнігу Уладзімера Арлова мастацтвазнаўца Максім Жбанкоў.

“Гэта гісторыя беларускага патрыятызму празь лёсы, праз жыцьцё як агульнавядомых гістарычных постацяў, так і нашых сучасьнікаў. Мы назіраем, што тут няма бар’ераў, што гісторыя працягваецца, што краіна адбудоўваецца ў нашых лёсах, у нашай сьвядомасьці штодня. І тут няма ніякай паўзы, няма ніякага перарыву.

Вельмі проста паглядзець на гэтую кнігу як на нейкую даніну памяці тым, хто пайшоў з жыцьця. Як ні дзіўна, у кніжцы прысутнічае зусім адваротнае стаўленьне да рэчаў. Гэтая кніжка выглядае надзвычай пазытыўна. Таму што яна як раз праз лёсы тых, пра каго распавядае спадар Арлоў, вельмі дакладна паказвае, што Беларусь жыла, жыве і будзе жыць.

Галоўнае, што мы маем шанец далучыцца да гэтай традыцыі, далучыцца да гэтага агульнага беларускага лёсу. У гэтай кніжцы праз прыватныя лёсы складаецца агульная карціна беларускага шляху. І гэта тое, што я напрыклад, яшчэ нідзе не бачыў”, -- гаворыць Максім Жбанкоў.

Прэзэнтацыя ў Менску і інтэрнэце – ў пятніцу, 21 верасьня. Адрас ў Менску – “Варвашэні”, 8, пачатак а 18:00. Адрас ў інтэрнэце – svaboda.org

• “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай , 18.09.2007 • Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 • Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007
XS
SM
MD
LG