Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура вынесла А.Лябедзьку вуснае папярэджаньне


Уладзімер Глод, Менск Сёньня раніцай сустаршыню Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоля Лябедзьку выклікалі ў Генэральную пракуратуру. Прадстаўнік пракуратуры спадар Радзівонаў вынес яму вуснае папярэджаньне.

Гэтае пакараньне вынесенае за камэнтары палітыка для вэб-сайту “Белорусский партизан” і газэты “Народная воля”, якія тычацца прыпыненьня на паўгода дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай.

У інтэрвію “Радыё “Свабода” А.Лябедзька адзначыў:

"Я даў пісьмовыя тлумачэньні, дзе яшчэ раз засьведчыў сваю пазыцыю – я лічу, што ў Беларусі дагэтуль няма незалежнай судовай сыстэмы. Гэта мая грамадзянская пазыцыя і пазыцыя дэпутата парлямэнту, які разагналі. І я маю права на такую пазыцыю, на такія ацэнкі”.

• А.Лябедзька: “Пачалася зачыстка партыйнай прасторы”., 9.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG