Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Уладзімер Фалевіч


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ФАЛЕВІЧ Уладзімер Станіслававіч, нар. 1905 на х. Мартынаўка Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл., паляк, зь сялян, нясконч. пачатк. адук., машыніст лесазаводу ў Плешчаніцах. Жыў: м. Плешчаніцы, вул. Калінінская 31. Арыштаваны 37.08.06. Асуджаны 37.12.17 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскіх выведворганаў паводле арт. 72 КК да ВМП. Расстраляны ў Віцебскай турме 38.01.25. 58.12.30 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 13681-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG