Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікеты за сацыяльныя гарантыі пройдуць у 53 гарадах Беларусі


Уладзімер Глод, Менск Больш за 450 заявак падалі ў выканкамы арганізатары масавых пікетаў супраць адмены сацыяльных ільготаў, якія ладзяць дэмакратычныя сілы Беларусі. Яны ахопліваюць 53 гарады краіны.

Паводле сустаршыні “Сацыяльнага маршу” сакратара ЦК Партыі камуністаў Беларускай Валерыя Ухналёва, усе пікеты пройдуць у адзін дзень – 30 верасьня.

2 кастрычніка дэпутатам тых выбарчых акругаў, дзе зьбяруць значную колькасьць подпісаў, перададуць патрабаваньне выбарцаў захаваць сацыяльныя гарантыі. А 4 лістапада ў Менску плянуюцца дэманстрацыя і мітынг у рамках “Сацыяльнага маршу”.

• Сацыяльны марш” пройдзе 4 лістапада., 04.09.2007
XS
SM
MD
LG