Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонсы падзеяў 18 верасьня


Вячаслаў Кулік, Менск Анонсы падзеяў 18 верасьня.

Сёньня ў Баранавічах працягнуцца суды над грамадзкімі актывістамі, якія былі затрыманыя 10 верасьня, калі судзілі сябра “Маладога фронту” Яраслава Грышчэню. Раней у Баранавічах пакаралі штрафам ужо шэсьць ягоных сяброў. Яраслаў Грышчэня лічыць, што гэта спроба запужаць маладых апазыцыянэраў:

“Маўляў, зараз аштрафуем на пяць базавых, а заўтра ўсіх дружна пасадзім на суткі. Яны думаюць, што моладзь усё-ткі спалохаецца гэтага. Але ж ніводзін з тых, хто ў свой час аднойчы выйшаў на плошчу, ніколі больш ня будзе баяцца”.

* * * У Баранавічы сёньня прыяжджае Тацяна Севярынец – маці асуджанага на 17 сутак Паўла Севярынца, які адбывае тут пакараньне.

* * * Сёньня ў Менску ў сядзібе Таварыства беларускай мовы грамадзкія актывісты абмяркуюць хаду падрыхтоўкі да мерапрыемстваў у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
XS
SM
MD
LG