Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыял-дэмакраты зьвярнуліся да ААН у абарону А.Казуліна


Алесь Дашчынскі Беларускія сацыял-дэмакраты зьвярнуліся ў абарону А.Казуліна да Генэральнай Асамблеі ААН.

Прэзыдыюм Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зьвярнуўся з заклікам да Генэральнай Асамблеі ААН. Партыйцы просяць узяць пад міжнародны кантроль парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. І асабліва крымінальны перасьлед лідэра партыі Аляксандра Казуліна.

19 верасьня спаўняецца год з дня ўступленьня ў сілу прысуду супраць А.Казуліна.

У звароце гаворыцца, што па гэтай палітычна матываванай справе “нацыянальныя судовыя інстанцыі ўпарта адмаўляцца выправіць грубыя парушэньні законаў і правоў А.Казуліна. Абарона А.Казуліна рыхтуе скаргу, якая неўзабаве паступіць у Камітэт ААН па правах чалавека”.

БСДП(Г) заклікала структуры ААН, найперш Вярхоўнага камісара і Раду па правах чалавека, Працоўную групу па гвалтоўных зьнікненьнях трымаць пад кантролем справы аб зьнікненьнях у Беларусі, палітычна матываваныя крымінальныя справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG