Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрыманы дэмакратычны актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка


Радыё Свабода, Гомель Як паведамляе прэс-цэнтар moladz.org, Жалезьнічэнку затрымалі на вуліцы і павезлі нібыта ў Чыгуначны РАУС.

Кіраваў затрыманьнем чалавек, які прадставіўся як супрацоўнік Чыгуначнага РАУС Гомелю Сівец. Але адвакату Зьмітра Жалезьнічэнкі ў Чыгуначным РАУСе паведамілі, што міліцыянта з такім прозьвішчам у іх няма.

Паводле папярэдніх зьвестак, дэмакратычнага актывіста вінавацяць у згвалтаваньні.

Каля 21.00 каля дзясятка чалавек сабраліся ля РАУСу, дзе знаходзіцца Зьміцер. Міліцыянты паведамілі, што калі моладзь не разыдзецца, то супраць іх будуць ужытыя спэцыяльныя захады.

Выдатнік Зьміцер Жалезьнічэнка быў у гэтым месяцы выключаны з Гомельскага ўнівэрсытэту імя Скарыны за грамадзкую актыўнасьць.

• Гомель: ці перакваліфікуюцца прарэктары ў міліцыянтаў?, 17.09.2007 • Гомель: унівэрсытэт выключае студэнта-выдатніка з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, 12.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG