Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П. Барадзін адмовіўся падтрымаць ліквідатараў-чарнобыльцаў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня старшыня незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар” Аляксандар Валчанін атрымаў ліст з Масквы з так званага камітэту саюзнай дзяржавы.

“Гэта адмоўны адказ на нашу прапанову аб неабходнасьці заканадаўчай ініцыятывы Камітэту саюзнай дзяржавы аб захаваньні ільготаў удзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі”, – сказаў Аляксандар Валчанін.

Зварот падпісалі больш як 800 ўдзельнікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Усе гэтыя людзі абураныя адменай у Беларусі грашовай кампэнсацыі за страчанае здароўе. Яны патрабуюць такога ж узроўню матэрыяльнай падтрымкі, якая існуе цяпер у Беларусі.

“Дзяржсакратар “саюзнай дзяржавы” Павал Барадзін адпасаваў наш зварот ў Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі”, – кажа Аляксандар Валчанін.

Цяпер ліквідатары рыхтуюцца да акцыі пратэсту ў Маскве:

“Мы маем намер правесьці пікет на Старой плошчы ля вокнаў кабінэту пана Барадзіна. Чыноўнікі мусяць пачуць, што яны праядаюць больш грошай, чым мы патрабуем на лячэньне і лекі”.

• “Ліквідатару” адмовілі ў рэгістрацыі, 04.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG