Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды”


Ганна Соўсь, Менск Выйшла ў сьвет кніга Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” — дванаццатае выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У кнігу ўвайшлі выбраныя перадачы аўтарскага цыклю “Імёны Свабоды”, якія гучалі на хвалях Радыё Свабода ад 1 студзеня 2006 году да Дня Волі 2007 году. Кнігу склаў 261 партрэт герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў.

Паводле рэцэнзэнта кнігі гісторыка Алега Гардзіенкі, фармат кнігі яшчэ больш цікавы, чым радыёперадачы.

“Як вядома, радыёперадачы жывуць адну хвіліну, пакуль іх чуеш. А кнігу, асобныя сюжэты можна перачытваць шмат разоў.

Працуючы над кнігай, я рэцэнзаваў тое, што тычыцца пэрыяду нямецкай акупацыі й эміграцыі. Страшна цікава было тое, што тычыцца сучаснасьці, дзеячаў, якія адышлі нядаўна.

Я працаваў і як экспэрт, і мне самаму было проста вельмі цікава пачытаць сюжэты, зьвязаныя з гэтымі людзьмі. З многімі я сутыкаўся, многіх добра ведаў, як, напрыклад, бліскучага гісторыка Ўладзімера Емяльянчыка.

У кніжцы 261 партрэт. Уладзімер Арлоў зрабіў такую малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды. За два стагодзьдзі ў нас было шмат дзеячаў, якія прынесьлі сваю ахвяру на алтар Бацькаўшчыны”, — гаворыць Алег Гардзіенка.

Прэзэнтацыя ў Менску і інтэрнэце – у пятніцу, 21 верасьня. Адрас у Менску – "Варвашэні", 8, пачатак а 18:00. Адрас ў інтэрнэце – svaboda.org
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG