Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Імёны Свабоды”: “Арлоў зрабіў малую энцыкляпэдыю беларускай Свабоды”


Ганна Соўсь, Менск Выйшла ў сьвет кніга Уладзімера Арлова “Імёны Свабоды”—дванаццатае выданьне ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. Яе склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды”, якія гучалі на хвалях Радыё Свабода ад 1 студзеня 2006 году і да Дня Волі 2007 году. “Імёны Свабоды” – гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII-XXI стагодзьдзяў.

Рэцэнзэнт кнігі Уладзімера Арлова гісторык Алег Гардзіенка лічыць, што фармат кнігі яшчэ больш цікавы, чым радыёперадачы.

“Як вядома, радыёперадачы жывуць адну хвіліну, пакуль іх чуеш. А кнігу, асобныя сюжэты, можна перачытваць шмат разоў.

Працуючы над кнігай, я рэцэнзаваў тое, што тычыцца пэрыяду нямецкай акупацыі і эміграцыі. Страшна было цікава тое, што тычыцца сучаснасьці, дзеячаў, якія адышлі нядаўна. Я працаваў і як экспэрт, і мне самому было проста вельмі цікава пачытаць сюжэты, зьвязаныя з гэтымі людзьмі. З многімі я сутыкаўся, многіх добра ведаў, як, напрыклад, бліскучага гісторыка Уладзімера Емяльянчыка.

У кніжцы 261 партрэт. Уладзімер Арлоў зрабіў такую малую энцыкляпэдыю беларускай Свабоды. За два стагодзьдзі ў нас было шмат дзеячаў, якія прынесьлі сваю ахвяру на алтар Бацькаўшчыны. Натуральна, што кнігу можна пашыраць. Адзінае я хацеў, каб гэтая кніга расла ўглыб за кошт дзеячаў, якія ўжо даўно адышлі ад нас, і ні ў якім разе не коштам сучаснікаў, якія змагаюцца за свабоду і жывуць на шчасьце сваім блізкім і сябрам”.

Больш водгукаў на кнігу “Імёны Свабоды” – пазьней на сайце, а таксама ў вечаровым і ранішнім эфіры.

Прэзэнтацыя ў Менску і Інтэрнэце – у пятніцу, 21 верасьня. Адрас ў Менску – “Варвашэні”, 8, пачатак а 18:00. Адрас ў Інтэрнэце – svaboda.org
XS
SM
MD
LG