Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорск: начны ператрус у кватэры непаўналетняга студэнта ЭГУ


Радыё Свабода 16 верасьня позна ўвечары ў Сьветлагорску ў кватэры непаўналетняга студэнта Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Арсеня Ягорчанкі міліцыя зрабіла ператрус.

службы й паняты перастрэлі непаўналетняга актывіста напачатку адзінаццатай вечара на лесьвічнай пляцоўцы. Бацькоў Ягорчанкі дома не было, але міліцыянты зайшлі ў кватэру і зрабілі ператрус.

Яны сканфіскавалі ў спадара Ягорчанкі ноўтбук, сыстэмны блёк, чатыры бел-чырвона-белыя сьцяжкі, малафарматныя газэты “Палеская праўда”, “Рэгіянальныя навіны” й налепкі “Эўрапейскі марш”.

Арсень Ягорчанка сёлета скончыў сярэднюю школу й паступіў вучыцца ў Вільню ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт.

Дзеяньні міліцыі моладзевы актывіст будзе абскарджваць у пракуратуры.
XS
SM
MD
LG