Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: актывіста судзяць за салідарнасьць са студэнтам-выдатнікам


Радыё Свабода Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомелю мае адбыцца суд над затрыманым моладзевым актывістам Андрэем Цянютам.

Яго вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы й незаконным распаўсюдзе ўлётак у падтрымку студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі. Яго выключылі з унівэрсытэту імя Скарыны за грамадзкую актыўнасьць.

14 верасьня спадара Цянюту затрымаў прарэктар унівэрсытэту Сяргей Ханеня, які адказвае за выхаваўчую працу й ідэалёгію. Прарэктар папросту зацягнуў студэнта ў свой кабінэт.

Першы прарэктар Юры Кулажанка выклікаў міліцыю.

Моладзевага актывіста затрымалі, і ён правёў больш як двое сутак у ізалятары.

• Гомель: унівэрсытэт выключае студэнта-выдатніка з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, 12.09.2007
XS
SM
MD
LG