Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Вольга Сабалеўская


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

САБАЛЕЎСКАЯ Вольга Лук’янаўна, нар. 1877 у в. Глыбачаны Запольскага с/с Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл., беларуска, зь сялян, непісьменная, хатняя гаспадыня ў в. Крамянец Калачоўскага с/с Лагойскага р-ну. Арыштаваная 37.08.24. Асуджаная 37.11.01 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68, 72, 76 да ВМП. Расстраляная ў Віцебскай турме 37.11.29. 89.06.16 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 24604-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG