Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Піліп Бягеза


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

БЯГЕЗА Піліп Сьцяпанавіч, нар. 1906 у в. Отчын Маларыцкага р-ну Берасьцейскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., калгасьнік у к-се ў в. Отчын. Арыштаваны 50.07.31. Асуджаны 50.09.23 судовым ворганам за неданясеньне ўладам паводле арт. 73 КК БССР на 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў п/п; зам. на 5 гадоў ППЛ і 2 гады п/п у Іўлель Сьвярдлоўскай вобл. 92.07.29 справу пераглядаў Прэзыдыюм Берасьцейскага аблсуду. УКГБ Берасьцейскай вобл. 11005-С.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG