Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

17 верасьня 1939 году: гістарычны парадокс


Віталь Цыганкоў, Менск 17 верасьня ў Беларусі адзначаецца як дзень узьяднаньня Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Якое значэньне мае гэтая дата ў беларускай гісторыі? Ці можна знайсьці кампраміс паміж польскім і беларускім падыходам да гэтай падзеі? На гэтыя тэмы наш аглядальнік Віталь Цыганкоў гутарыць з гісторыкам Андрэям Кіштымавым.

Цыганкоў: “Як можна ацаніць 17 верасьня 1939 году з пункту гледжаньня сёньняшняга, з гледзішча беларускай гісторыі і незалежнасьці?”

Кіштымаў: “Падзея сапраўды гістарычная, але зь іншага боку, у ёй ёсьць нейкі гістарычны парадокс. Па-першае, пасьля верасьня, а дакладней, кастрычніка 1939 году, тэрыторыя беларускай дзяржавы была такіх памераў, якой яна не была ніколі потым. Па-другое, варта ўзгадаць, што Нацыянальны Сход, які далучуў Заходнюю Беларусь, адбыўся ў Беластоку. Такім чынам, мы згубілі гэты горад, сталіцу Заходняй Беларусі. І гэта другі гістарычны парадокс”.

Цыганкоў: “Натуральна, што ў Польшчы гэты дзень ацэньваецца зусім па-іншаму, для іх гэта старонка гісторыі трагічная. Ці можа адбыцца тут нейкі кампраміс, дыялёг двух супрацьлеглых падыходаў?”

Кіштымаў: “Калі мы кажам пра гістарычную памяць, палякам варта памятаць, што з аднаго боку, Сталін, як яны кажуць, у 1939 годзе ў Польшчы нешта адабраў. Але з іншага боку, потым, пасьля вайны, ён ім нешта вярнуў, і ня толькі беларускія землі Беласточчыны, але яны атрымалі з рук Сталіна і Ўсходнюю Прусію, і новыя землі на захадзе.

Якая Польшча больш падабаецца палякам? Жніўня 1939 году зь яе ўсходняй мяжой, альбо сёньняшнія заходнія межы Польшчы? І калі пачаць праводзіць рэвізію першых месяцаў Другой сусьветнай вайны, тады справа дойдзе і да рэвізіі апошніх месяцаў гэтай вайны. І тут і Нямеччына можа сказаць сваё слова. Што тады рабіць будзем?...”
XS
SM
MD
LG