Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні ў Салігорску на Дзень салідарнасьці


Радыё Свабода Пяцёра непаўнагадовых учора былі затрыманыя ў цэнтры Салігорску.

Браты Іван ды Ільля Шылы, Хрысьціна Самойлава, Рыгор Астапеня і Андрусь Тычына трымалі ў руках расьцяжку “Свабоду Зьмітру Дашкевічу!” Напярэдадні споўніўся год, як лідэр “Маладога Фронту” знаходзіцца за кратамі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Разам на акцыю да Дня салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі ў Салігорску прыйшлі каля трох дзясяткаў людзей.
XS
SM
MD
LG