Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: якія шпіёны найбольш цікавяцца беларускімі сакрэтамі?


Радыё Свабода, Менск У Беларусі чацьвёра грамадзянаў асуджаныя за здраду радзіме і шпіянаж на карысьць Польшчы. Якія шпіёны найбольш цікавяцца беларускімі сакрэтамі? Апытаньне мінакоў на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Юнак: “Мне падаецца, што шпіёны ў Беларусі ёсьць з кожнай краіны. І ў кожнай краіне падобнае адбываецца”.

Юнак: “Можа, у іх ёсьць перакананьні, што ў нас ёсьць ядзерная зброя, ці нешта такое?”

Спадар: “Мяркую, што ў Беларусі ёсьць амэрыканскія і эўрапейскія шпіёны. Магчыма, што іх цікавяць палітычныя стратэгіі і пляны. Зь кім у нас саюзы ды яшчэ што-небудзь”.

Юнак: “Хутчэй, што гэта зьвязана з НАСА. Пра ваенныя кропкі імкнуцца даведацца”.

Юнак: “Я таксама згодзен з гэтым. Гэта значыць, што хочуць даведацца пра разьмеркаваньне ўзбраеньня ды іншае”.

Спадарыня: “Мы – псыхолягі. Канешне, сорамна, што ня ведаем падрабязнасьцяў таго, што адбываецца ў Беларусі. Ня можам вам дапамагчы. Даруйце”.

Спадар: “Вядома, што ў кожнай краіне ёсьць пэўныя ваенныя распрацоўкі. Яны мусяць быць засакрэчаныя”.

Спадар: “Я мяркую, што наша ўзбраеньне іх не цікавіць. Усё ў іх нашмат лепшае. Няма для іх сэнсу нечым цікавіцца”.

Карэспандэнт: “Чацьвёра грамадзянаў Беларусі асуджаныя за здраду радзіме і шпіянаж на карысьць Польшчы. Якія шпіёны найбольш цікавяцца беларускімі сакрэтамі?”

Юнак: “Зразумела ж, што польскія шпіёны. Бо толькі іхныя кволыя шпегі могуць тут штосьці рабіць. Яны выслугоўваюцца перад Эўразьвязам. Ім трэба паказаць, якія яны вось добрыя служкі: “Паглядзіце на нас, гэткіх салдацікаў!”.

Юнак: “Я ня ведаю ніякіх сакрэтаў, але яны, напэўна, ёсьць”.

Спадар: “Пра шпіянаж у абароне, мяркую, надуманае. Усё, што беларускае, проста жах. Але ж тут стаяць расейскія вайсковыя базы. Я ведаю пра гэта, бо сам зь Баранавічаў”.

Юнак: “Магу дадаць, што ў Беларусі мадэрнізуюць самалёты. І таксама могуць скрасьці сакрэты гэтыя шпіёны...(сьмяецца)”.

Юнак: “Што тут думаць?! Калі б я быў шпіёнам, то зусім бы прадаў гэтую краіну”.
XS
SM
MD
LG